18 сакавіка 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Алега Віктаравіча Чарнышова (1939), даследчыка ў сферы дызайну, кандыдата філасофскіх навук
Алег Віктаравіч Чарнышоў нарадзіўся 18 сакавіка 1939 г. у г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці. Бацька, Віктар Іванавіч Чарнышоў – мастак, франтавік Вялікай Айчыннай вайны, пасля дэмабілізацыі прыехаў працаваць у Брэсцкі абласны драматычны тэатр імя Ленінскага камсамола Беларусі. Затым працаваў у Мастацкіх майстрэнях у г. Брэсце, маляваў рэкламу для кінатэатра «1 Мая». Жылі Чарнышовы на вул. Маякоўскага ў доме барачнага тыпу (не захаваўся).
22 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксеевіча Новіка (1959), мастака, дызайнера
Мікалай Аляксеевіч Новік нарадзіўся 22 красавіка 1959 г. у в. Астромічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Задаткі яго таленту былі ад бацькі Аляксея Уладзіміравіча, які намаляваў с сынам яго першы дзіцячы малюнак. У вольны ад сялянскай працы час браў маленькага сына на калені і алоўкам маляваў на паперы домікі, дрэвы, сонца.
8 мая 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Рацько (1951), мастака, дызайнера
Леанід Міхайлавіч Рацько нарадзіўся 8 мая 1951 г. у вёсцы Кель Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З дзяцінства праяўляў здольнасці да малявання. У 1970 г. закончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка. У 1975 г. закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
23 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Мікалаевіча Сагановіча (1960), мастака, дызайнера
Віктар Мікалаевіч Сагановіч нарадзіўся 23 ліпеня 1960 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў поварам-кандытарам, перамагаў у конкурсах па афармленні тортаў. Віктар з дзяцінства любіў спорт, іграў у футбольнай і баскетбольнай камандах. З шостага класа займаўся ў школьнай мастацкай студыі пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксея Канстанцінавіча Сідзюка.
1 лістапада 2019 г. — 35 гадоў з дня нараджэння Наталлі Васільеўны Ляхавец (1984), дызайнера адзення
Наталля Васільеўна Ляхавец нарадзілася 1 лістапада 1984 г. у вёсцы Замошша Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цікавасць да шыцця ў будучага дызайнера выявілася з самага дзяцінства. Спачатку яна шыла сукенкі толькі сваім лялькам, а прыкладна з шостага-восьмага класа пачала перашываць вопратку і для сябе.